top of page

Першы  Народны паэт зямлі беларускай, прарок нашага нацыянальнага Адражэння, трыбун… Ён быў, ёсць і застанецца ў свядомасці шматпакутнага беларускага народа, у яго памяці самым “звычайным” і простым заступнікам  народных інтарэсаў, дум і памкненняў.

Сапраўднае яго прозвішча  – Луцэвіч Іван Дамінікавіч. Нарадзіўся ў  фальварку Вязынка Вілейскага павета ў сям’і арандатара. На Міншчыне нарадзіліся і бацькі паэта: Дамінік Ануфрыевіч – у засценку Пяскі, каля Ігумена, і Бянігна Іванаўна, маці, якая паходзіла з фальварка Няшота, што непадалек ад мястэчка Рубяжэвічы. Дзяцінства Янкі Купалы прайшло ў вандраваннях па Міншчыне – ад фальварка да фальварка, ад пана да пана. У няпоўныя 16 гадоў скончыў Беларускае народнае вучылішча.

Купала рана адчуў вострую патрэбу ў тым, каб раскрыць сваю душу, падзяліцца вопытам перажытага, расказаць пра тое, што яго хвалявала.

Першыя творы былі напісаны па-польску.

Адзін з першых вершаў, напісаных на роднай мове называўся “Мая доля”.

Творчасць Купалы ад першага і да апошняга верша належыць Беларусі і яе нацыянальнай культуры.

Янка Купала – паэт трагічнага лёсу. Прызначаную беларускаму народу чашу пакут ён выпіў да дна. Можа, яшчэ і таму сёння яго слова ўспрымаецца асабліва глыбока і блізка, яно дапамагае будаваць жыццё, вартае свабоднага чалавека. Яно здольна адарыць чалавека зарадам духоўнай энергіі, верай у будучыню, у творчыя сілы народа.

Рисунок4.png

Янка Купала – гэта першая з вяршынь беларускага Эльбруса паэзіі. Магутная яна і чыстая, і высокая. Высокая, бо матывамі сваімі праўдзівая. Чыстая, бо мілагучная і майстэрская, а магутная, бо заўжды яна была з народам.

                        Павел Тычына.

Рисунок5.png

  1882 — 25 чэрвеня (7 ліпеня) у фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер гэта Маладзечанскі раен) у сям’і арандатара Дамініка Ануфрыевіча Луцэвіча нарадзіўся сын Іван.

  1887 — бацька паэта пераязджае з сям’ёй у маёнтак Косіна Барысаўскага павета Мінскай губерніі. Тут Янка займаецца ў вандроўнага настаўніка (дарэктара).

  1889 — сям’я Луцэвічаў пераязджае ў маёнтак Сенніца Мінскага павета на арандаваную ёю зямлю.

  1890 — Луцэвічы пераязджаюць у Мінск. Янка вучыцца ў прыватнай падрыхтоўчай школе.

  1891-1895 — сям’я Луцэвічаў арандуе зямлю ў фальварку Прудзішча Беларуцкай воласці Мінскага павета. Янка вучыцца ў вандроўных настаўнікаў.

  1895 — будучы паэт знаёміцца з Сігізмундам Чаховічам, удзельнікам паўстання 1863 года, якому належала багатая бібліятэка. Тут ён упершыню прачытаў лепшыя творы сусветнай і, у прыватнасці, польскай літаратуры.

  1895-1904 — сям’я Луцэвічаў жыве ў Селішчы Гайна, Слабацкой воласці Барысаўскага павета Мінскай губерніі. 

  У Селішчы жыў цікавы апавядальнік — парабак, які з’явіўся першым настаўнікам і натхніцелем творчасці будучага паэта.

  1898 — у няпоўныя 16 гадоў за адну зіму ён скончыў Беларучскае народнае вучылішча, атрымаўшы адзіны ў сваім жыцці атэстат аб адукацыі. Дзяцінства і юнацтва паэта прайшлі ў працы на сельскай гаспадарцы. “Да 21 года (жыцця) гаспадарыў дома, араў, касіў, сек дровы”.

  1902 — памёр бацька Янкі Купалы, пакінуўшы ўдаву і семярых дзяцей, а праз паўгода ад шкарлаціны паміраюць брат і дзве сястры. Цяжка перажыў Янка Купала гэтую страту. Клопаты аб маці і сёстрах ляглі на яго плечы. Ён настаўнічаў, быў пісарам у Радашковічах, прыказчыкам у Сенненскім павеце, практыкантам і памочнікам вінакура.

  1903-1904 — пачатак творчай дзейнасці паэта. Першы верш ён прысвяціў сваёй сястры ў дзень яе імянін.

  1905 — 15 мая ў газеце “Северо-Западный край” быў апублікаваны верш “Мужык” падпісаны псеўданімам “Янка Купала”. Гэта імя звязана з народным паданнем пра папараць-кветку, якая зацвітае ў ноч на Івана Купалу. “…Калі з’явіўся ў друку мой  верш “Мужык”, я ўжо свядома ведаў як і што мне пісаць”, — так казаў пра пачатак сваёй творчай дзейнасці паэт.

  1908 — паэт пераязджае ў Вільню, дзе працуе супрацоўнікам рэдакцыі “Наша ніва” і бібліятэкарам у бібліятэцы Даніловіча “Знание”.

  1908-1913 — у Пецярбургскім выдавецтве “Загляне сонца і ў наша ваконца” выходзяць з друку зборнікі паэзіі: “Жалейка”, потым “Гусляр” і, нарэшце, “Шляхам жыцця”. Максім Горкі называе верш паэта “А хто там ідзе” гімнам беларускага народа і перакладае яго на рускую мову.

  1912 — паэт упершыню сустракаецца з Якубам Коласам, пад уражаннем ад гэтай першай сустрэчы паэт піша верш “Якубу Коласу”. У гэты ж час з’ яўляецца і першая купалаўская п’еса — камедыя “Паўлінка”.

  1913 — напісаны паэмы :“Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”.

  1914-1916 — рэдактар першай беларускай нацыянальнай штотыднёвай газеты “Наша ніва”.

  1916 — у Маскве ажаніўся з Уладзіславай Францаўнай Луцэвіч.

  1919 — паэт пераяджае ў Мінск на сталае месца жыхарства і з пад яго пяра выходзяць несмяротныя творы: “Раскіданае гняздо”,  “Прымакі”,  “Безназоўнае”, “Курган”, “На куццю” і нарэшце – “Над ракой Арэсай”. .

  1921 — працуе намеснікам загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела народнага камісарыята асветы БССР.

  1922 — завершана камедыя “Тутэйшыя”, Гэты твор прынясе Янку Купалу яшчэ большы гонар і пашану, аднак толькі праз …дзесяцігоддзі. У гэты ж год выйшаў з друку зборнік “Спадчына”.

  1923 — у Вільні выйшаў зборнік “Шляхам жыцця”.

  1924 — выдадзены  зборнік вершаў “Безназоўнае”.

  1926 — Янку Купалу прысуджана званне народнага паэта БССР.

  1928 — на сходзе навуковых супрацоўнікаў і пісьменнікаў абраны старшынёй Камітэта навуковых супрацоўнікаў і пісьменнікаў БССР па абароне Беларускай сялянска-работніцкай грамады .

  1929 — разам з Ц. Гартным і А. Александровічам сустракае на станцыі Негарэлае М. Горкага, які вяртаўся з Італіі.

  1932 — літаратурная грамадскасць Беларусі шырока адзначае 50-годдзе з дня нараджэння Я.Купалы.

  1933 — у “Звяздзе” надрукавана паэма “Над ракой Арэсай”

  1934 — прымае ўдзел у першым Усесаюзным з’ездзе савецкіх пісьменнікаў у Маскве, дзе сустракаецца з пісьменнікамі М. Горкім, А.Фадзеевым, А. Талстым, С. Стальскім.

  1935 — прымае ўдзел у рабоце ХI Усебеларускага з’езда Саветаў. Грамадскасць шырока адзначае 30-годдзе творчай дзейнасці паэта.

  1937 — прымае ўдзел у складзе дэлегацыі беларускіх пісьменннікаў у рабоце V пленума Праўлення ССП СССР у Тбілісі, прысвечанага 750-годдзю паэмы Шата Руставелі “Віцязь у тыгравай скуры”.

  1939 — у складзе дэлегацыі работнікаў літаратуры і мастацтваў БССР прымае ўдзел у вечарах беларускай культуры ў Маскве .

  1941 — у складзе дэлегацыі беларускіх пісьменнікаў прымае ўдзел у Першым з‘ездзе пісьменнікаў у Рызе.

  1942 — 28 чэрвеня, за некалькі дзен да свайго 60-годдзя, Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала) трагічна загінуў у Маскве. У 1962 годзе урна з прахам нацыянальнага беларускага класіка перавезена ў Мінск і ўрачыста перазахавана на Вайсковых могілках.

Літаратура

Лiтаратура пра жыццё i творчасць Янкi Купалы вельмi разнастайная, прадстаўлена рознымi вiдами выданняў. У спiс уключаны апiсаннi лiтаратуразнаўчых i лiтаратурна-крытычных прац, апублiкаваных як асобнымi выданнямi, так i публiкацыямi ў зборнiках i перыядычных выданнях.

Рисунок5.png

1. Алейчанка, Ю. Вершаваная арганізацыя лірыкі Янкі Купалы 1930-х гг. / Ю.  Алейчанка // Роднае слова. — 2019. — № 9. — С. 16—19.

2. Бармоціна, А. Луцэвічы і Луцкевічы: драма жыцця і творчасці / А. Бармоціна // Беларуская думка. — 2020. — № 6. — С. 96—99.

3. Будовіч, Я. “...Я буду жыць!” : пра першы верш Янкі Купалы, апублікаваны па-беларуску / Я. Будовіч // Літаратура і мастацтва. — 2020. — 29 мая. — С. 4.

4. Галоўка, С. Вілінскія нягоды і трыумфы Песняра / С. Галоўка // Беларуская думка. — 2020. — № 5. — С. 50—59.

5. Галоўка, С. Волжскі бераг Янкі Купалы : [па слядах класіка на татарскай зямлі] / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. - 2019. — № 3. — С. 62—71 : фота, іл.

6. Гніламедаў, У. Янка Купала. Жыцце і творчасць / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Янкі Купалы ; У. Гніламедаў. — 2-е выд., дапрац. і  дап. — Мінск, 2012. — 252 с.

7. Клейнбарт, Л. М. Сустрэчы. Янка Купала = Встречи. Янка Купала / Л. М. Клейнбарт ; [укладальнікі: Н. В. Саевіч і інш. ; пераклад з рускай А. М. Карлюкевіча ; прадмова І.  Соркінай ; Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы]. — Мінск, 2021. — 348 с.

8. Купала і Колас, вы нас гадавалі : дакументы і матэрыялы. У дзвюх кнігах. Кніга першая. 1909-1939 / укладальнікі: В. Дз. Селяменеў, В. У. Скалабан ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ; Федэральнае архіўнае агенства Расіі ; Расійскі дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 320 с.

9.  Купала і Колас, вы нас гадавалі : дакументы і матэрыялы. У дзвюх кнігах. Кніга другая. 1939-2009. Частка першая / укладальнікі: В. Дз. Селяменеў, В. У. Скалабан ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ; Федэральнае архіўнае агенства Расіі ; Расійскі дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 384 с.

10. Лішай, Дз. Баявая вахта Янкі Купалы : медаль для ўдзельніка абароны Масквы / Дз. Лішай // Культура. — 2020. — 16 мая. — С. 13.

11. Лойка, А. Выбраныя творы : у 2 т. / А. Лойка. — Мінск, 1992. — Т. 1 : Як агонь, як вада… : Раман-эсэ пра Янку Купалу. — 461 с.

12. Марціновіч, А. “У палеткаў красы … узяў галасы” : [сяброўства Я. Купалы і А.  Гурло] / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 28 студзеня. — С. 5.

13. “На добрую памяць…” : вобраз класіка беларускай літаратуры Я. Купалы ў фотаздымках // Беларуская думка. — 2017. — № 7. — С. 46—47.

14. Сабуць, А. “Жыў беларус — і будзе жыць!” : купалавым шляхам жыцця / А. Сабуць // Роднае слова. — 2019. — № 3. — С. 12—13.

15. Тарас, А. Я. Янка Купала : прарок беларускага народа / А. Тарас. — Мінск, 2016. — 63 с.

16. Трефилов, С. Как Купала стал самым стильным белорусским литератором / С. Трефилов // Комсомольская правда. — 2020. — 1–7 июля. — С. 10.

17. Трус, М. У Малых Бяседах — вялікія бяседы / М. Трус // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 28 студзеня. — С. 4.

18. Янка Купала : энцыклапедыя / рэдкал.: У. У.Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 2017 — 2018.

Т. 1 : А—З. — 400 с.

Т. 2 : І—О. — 416 с.

1. Янка Купала : з аўтабіяграфіі, аб творчасці / Мішчанчук, М. І. // Беларуская літаратура ў 11 класе : дапаможнік для настаўніка / М. І. Мішчанчук, Г. Я. Адамовіч. — Мінск, 2001. — С. 26—38.

2. Янка Купала. Для тых, якіх люблю : успаміны, эсэ, вершы, паэмы, п’еса / уклад. В.  Шніпа. — Мінск, 2017. — 318 с.

3. Янка Купала. “Мне сняцца сны аб Беларусі…” : успаміны, эсэ, артыкулы, дакументы / уклад. Г. Шаблінскай. — Мінск, 2012. — 702 с.

bottom of page