top of page
ДЗЕНЬ БЕЗ ПАМЫЛАК.png
КРАЯЗНАУЧЫЯ МАРШРУТЫ подложка.png
скрепка л.png
скрепка п .png

Шаноўныя сябры!

Запрашаем вас прыняць удзел у ДЫКТОЎЦЫ па беларускай мове
Удзел у дыктоўцы дасць магчымасць кожнаму беларусу праверыць валоданне беларускай  мовай!

Далучайцеся!

Тэкст дыктоўкі

Якуб Колас

Ноч, калі папараць цвіце

Прысвячаецца Янку Купалу

 

Як вядома, героі казак вельмі часта з’яўляюцца на свет у выніку тых ці іншых надзвычайных праяў або маюць на сабе які-небудзь надзвычайны знак. І ўжо адна гэта надзвычайнасць робіць іх адразу героямі. Нічога такога не было з нашым героем. І бацькі яго былі звычайныя тутэйшыя людзі. Хіба, можа, надзвычайным было толькі тое, што хлопчык радзіўся нейк летам, у той час ці блізка таго, калі зацвітае папараць. Ён нават і імя даў сабе сам: імя тае ночы, калі цвіце папараць.

Гэтая маленькая рысачка ў жыцці нашага героя, здавалася, сама па сабе не мела вялікага значэння. Але гэта не так: часамі самае маленькае знаходзіцца ў блізкай і цеснай сувязі з самым вялікім. Трэба толькі ўмець знайсці месца іх стыку. Так было і тут.

У тую самую ноч, калі зацвітае папараць, пазбіраліся на сходку здані і чараўнікі розных гатункаў. Сход адбываўся на беразе аднаго вельмі прыгожага возера, атуленага задуменнем кучаравых сосен.

Аб Юнаку была гутарка тут.

 

(153 словы)

Бланк  для напісання дыктоўкі

bottom of page