Ганна Чыж-Літаш
«Споведзь»
Веры 30 гадоў, і яна пацыентка псіхіятрычнай бальніцы. На фоне моцнага эмацыянальнага напружвання яна страчвае не толькі сябе, але і голас. За месяц знаходжання ў клініцы маладая жанчына зноў пражывае апошнія дванадцаць гадоў свайго жыцця. Жыцця, якое яна жадала забыць.
Вера ведае, што абавязана ўстаць з кален і вярнуцца дадому. Бо там, у рэальным свеце, яе чакаюць. Вельмі чакаюць.
Гэтая кніга аб здрадзе і адданасці, аб моцы кахання і непахіснай веры ў людзей.
Гэтая кніга - жанчына. Кніга-боль. Кніга-душа.
Прачытаць кнігу «Споведзь» можна ў бібліятэках горада:
-
Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса
-
Дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 2
-
Дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 3
-
Дзіцячай бібліятэцы-філіяле імя А.С. Пушкіна
-
Бібліятэцы-філіяле № 4 імя М. Лермантава.
Мы прапануем вам таксама згуляць у псіхалагічныя гульні, якія могуць расказаць аб чалавеке больш, чым любы разгавор.