

«Вялікія князі Вялікага Княства Літоўскага»
Без ведання гiсторыi сваёй зямлi нельга адбыцца асобе. А гiсторыю Беларусi доўга прадстаўлялi неяк аднабока, выкiдваючы цэлыя перыяды, выкрэслiваючы персанажаў, зводзячы ўсё да «мужык–беларус, пан сахi i касы». А мiж тым продкi беларусаў — гэта не толькi сяляне. Былi ў нас свае рыцары i чароўныя дамы, фiлосафы i паэты. Былi i князi... Магутная дзяржава, Вялiкае Княства Лiтоўскае, асноўную частку якога складалi беларускiя землi, а дзяржаўнай мовай з’яўлялася старабеларуская. Зразумела, кiраўнiкi гэтай дзяржавы, вялiкiя князi лiтоўскiя — персоны, якiя належаць не толькi нашай гiсторыi. Але ж нельга i гаварыць, што да нашай не маюць дачынення.
У серыi «Беларуская дзiцячая энцыклапедыя» выйшаў том, у якiм у папулярнай форме распавядаецца пра такi гiстарычны перыяд уладароў, ад Мiндоўга i да Станiслава Аўгуста Панятоўскага. Склаў кнiгу вядомы пiсьменнiк i навуковец Мiхась Пазднякоў. Партрэты, рэпрадукцыi карцiн, фотаздымкi артэфактаў i мясцiн Беларусi, звязаных з падзеямi, якiя апiсваюцца. Войшалк, Даўмонт, Гедзiмiн, Альгерд, Вiтаўт, Жыгiмонт I Стары, Стафан Баторы, Мiхал Вiшнявецкi... Трыццаць два князi, кожны са сваiм лёсам, характарам i тым следам, якi пакiнуў у памяцi. Хто пачытае гэтае выданне, упэўнiцца, што Беларусь — старадаўняя еўрапейская краiна, чыё мiнулае багатае на неверагодныя сюжэты.
Кнігу можна знайсці ў бібліятэках горада.
Адкажы на пытанні тэста і даведайся хто ты: князь, барон ці селянін. Цісні сюды
