

І. Калачова
«Ад добрага кораня – добры парастак»
Усе мы нарадзіліся ў сям'і, і ў кожнай сям'і свае традыцыі: паважанне бацькоў і старэйшых, любоў да працы, свае хатнія абавязкі і інш. Гэта кніга пазнаёміць цябе з сямейнымі традыцыямі беларусаў, якія бытавалі ў мінулыя стагоддзі, багаццем народных прыёмаў, сродкаў і метадаў выхавання дзяцей. Тэарэтычная частка дапаўняецца практычнымі заданнямі для бацькоў, якія разам з дзецьмі змогуць абагульніць атрыманую інфармацыю па тэмах: любоў да Радзімы, павага да бацькі і маці, шанаванне старэйшых прадстаўнікоў роду і інш.
Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў: маладым бацькам для сумеснага чытання і абмеркавання з дзецьмі, бабулям і дзядулям, выхавальнікам дзіцячых садоў, усім, хто цікавіцца багатай спадчынай Беларусі.
У канцы кнігі ёсць раздзел «Вясёлкавы карагод дзіцячых прыгод», дзе ты знойдзеш вясёлыя сцэнарыі для сябе і сваіх сяброў.
Гульня «Дзядуля-ражок»
Правілы: дзеці выбіраюць важака i называюць яго «дзядуля-ражок». Ён жыве ў доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоукі. Усе іншыя дзеці дзеляцца на дзве групы.
Трэба, каб у групе была роўная колькасць iгpaкoў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласці. Гэта ix дамы. Кожная група чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ў cвaix дамах, i пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зipнe налева i крыкне:
— Хто мяне бaiццa?
А ўсе дзеці яму ў адказ:
— Ніхто!
Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць i задзірыста падражніваюць важака:
-Дзядуля-ражок,
З'еў чужы піражок!
Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома i ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму. Першы, каго дзядуля-ражок cxoпiць, становіцца яго памочнікам i разам з iм ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з iмi. Так працягваецца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.
Дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.
Гэту кнігу можна запытаць у сваёй бібліятэцы.
