

Кацярына Хадасевіч-Лісавая
«Код геніяльнасці»
У папярэдніх LIT-BOXах мы ўжо знаёмілі вас з творчасцю Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, а сёння мы звяртаем вашу ўвагу на яе кнігу «Код геніяльнасці», якая складаецца з дзвюх частак.
У першай частцы выдання чытачы пазнаёмяцца з галоўнымі героямі — сваімі аднагодкамі, якія жывуць недзе зусім побач. На першы погляд яны нічым не вылучаюцца, але старонкі твораў распавядуць пра іх жыццёвыя перыпетыі: каханне і здраду, сяброўства і суперніцтва, дабрыню і жорсткасць.
Другая частка кнігі перанясе чытачоў у глыб мінулых стагоддзяў. Аўтарскія легенды і паданні ў стылі фэнтэзі пазнаёмяць з тымі, хто жыў на зямлі задоўга да нас, раскажуць, якую спадчыну пакінулі нам нашыя папярэднікі. Захапляльнасці сюжэтам надаюць містычныя і нават фантастычныя падзеі, якія адбываюцца з героямі.
Чаму менавіта гэтая кніга? Таму, што тут вы знойдзіце спалучэнне фантастыкі і рэальнасці, містыкі і кахання, легенд і фэнтэзі.
Гэтую кнігу можна прачытаць у бібліятэках нашага горада:
-
Бібліятэка-філіял № 2 імя І. Шамякіна
-
Бібліятэка-філіял № 9 імя Я. Купалы
-
Дзіцячая бібліятэка-філіял імя А.С. Пушкіна
-
Дзіцячая бібліятэка-філіял № 2
-
Дзіцячая бібліятэка-філіял № 4
-
Дзіцячая бібліятэка-філіял № 8
-
Дзіцячая бібліятэка-філіял № 9
-
Дзіцячая бібліятэка-філіял № 10
Прапануем прапампаваць ваш IQ ды стаць геніяльным чалавекам. Глядзі тут цікавыя дадаткі.
