
«Дзіцячы атлас Беларусі. Легенды і паданні»
Ці добра ведаем мы гісторыю і геаграфію нашай краіны?
Далёка не кожны з нас адкажа на гэтае пытанне станоўча. Адкуль, напрыклад, паходзяць назвы ўсіх абласных цэнтраў і некаторых іншых гарадоў Беларусі, а таксама рэк і азёр? З якімі знакавым асобамі звязаны пэўныя мясціны? Якія архітэктурныя помнікі павінен ведаць кожны беларус?
На гэтыя і іншыя пытанні можна адказаць, прачытаўшы кнігу «Дзіцячы атлас Беларусі. Легенды і паданні», героямі якой з’яўляюцца не толькі міфічныя персанажы (асілак Менеск, разбойнік Машэка, селянін Добруш, князь Альшан), але і рэальныя гістарычныя асобы (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, княгіня Рагнеда, князі Ізяслаў, Уладзімір, Радзівіл і іншыя). Кніга адрасавана найперш дзецям і дарослым, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі і любяць адкрываць для сябе нешта новае.
У бібліятэках Магілева можна прачытаць гэту кнігу.
Каб праверыць свае веды, прапануем вам згуляць у інтэрактыўную гульню «Сцяжынкамі Беларусі», якая дапаможа больш глыбока пазнаёміцца з роднай краінай, яе культурай, гісторыяй, прыродай. Гульня складаецца з наступных катэгорый: «Строі», «Стравы», «Святы», «Суайчыннікі», «Самыя-самыя», кожная з якіх уключае па 5 пытанняў адной тэматыкі. Клікай сюды.

