Анатоль Зэкаў
«Праўда і лухта пра вусатага ката»
Мур-мур-мур…
Знаёмцеся з вусатымі і паласатымі сябрамі і знайдзіце таго, які з іх сапраўды падобны на цябе.
Галоўны герой кнігі паласаты, вусаты, мацёры, хітры і ласкавы Кот. Пад вокладкай - вершы пра самыя розныя прыгоды ката: ён - пастух і рахункавод, плывец і дрывасек; то палюе на мышэй, то вартуе куранят, то перабіраецца з горкі на горку, то плавае на цеплаходзе, то ходзіць на рыбалку, то сядзіць за камп’ютарам...
Кніга выдадзена ў серыі «Беларускія пісьменнікі – дзецям» і мае цудоўныя малюнкі.
Гэтую кнігу можна атрымаць у бібліятэках горада:
-
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса
-
Дзіцячыя бібліятэкі-філіялы № 10, № 4, № 9, бібліятэка імя
А.С. Пушкіна
-
Бібліятэкі-філіялы № 1, № 4, № 9
Давайце паспрабуем успомніць актыўныя гульні, звязаныя з катамі. Напрыклад, кошкі-мышкі.
Правілы гульні:
Па лічылцы дзеці выбіраюць кошку і мышку. Усе астатнія, узяўшыся за рукі, становяцца ў круг. Круг размыкаюць у двух месцах, утвараючы вароты. Мышка знаходзіцца ў крузе, а кошка — па-за кругам. Па сігнале кошка імкнецца злавіць мышку. Кошка можа трапіць у круг толькі праз вароты. Мышка бегае, дзе хоча, пралазіць пад рукамі дзяцей. Калі кошка зловіць мышку, яны мяняюцца ролямі.