
Цудоўна, калі ёсць юбілеі, цудоўна, калі ёсць такія значныя асобы, юбілеі якіх можна адзначаць зноў і зноў. Такімі асобамі з'яўляюцца - Янка Купала і Якуб Колас – выдатныя дзеячы беларускай культуры, народныя пісьменнікі Беларусі. У 2022 годзе мы адзначаем 140 год з дня іх нараджэння.
Творчы лёс класікаў беларускай літаратуры мае шмат агульнага: яны нарадзіліся ў адным годзе, амаль адначасова выступілі ў літаратуры, добра ведалі адзін аднаго. У 1912 г. у Смольні яны ўпершыню сустрэліся і вырашылі поплеч ісці па дарозе жыцця.
Яны разам адпачывалі, гулялі ў шахматы, радаваліся і хваляваліся. Скарыстоўвалі любую магчымасць, каб падзяліцца ўражаннямі ад перажытага, ад прачытаных твораў, каб дапамагчы добрай парадай. Яны нават прысвячалі адзін аднаму вершы.
І свае першыя вершы яны напісалі амаль у адзін і той жа час. І псеўданімы ўзялі сімвалічныя. Яны абодва сталі стваральнікамі беларускай нацыянальнай літаратуры, засеялі зерні праўды, любові, праніклі ў таямніцы народнай душы. Іх творчасць абуджае пачуццё нацыянальнай годнасці.
Колькі б ні прайшло часу Янка Купала і Якуб Колас заўсёды будуць жыць у нашай памяці, у нашых сэрцах.
Сябры, прапануем вашай увазе невялікія дайджэсты,
аб розных перыядах жыцця пісьменнікаў, і ўвогуле, цікавыя факты аб іх.


