
Сяргей Зелянко
«Этыкет па-беларуску»
Дарагі дружа! Гэта кніга пазнаёміць цябе з неверагоднай сілай роднага слова. Гэтыя словы здольныя пераконваць людзей і адчыняць закрытыя дзверы. Яны дапамагаюць у любой справе і ствараюць добрае ўражанне пра таго, хто штодня карыстаецца імі.
З новай кнігі серыі «Таямніцы беларускай мовы» маленькія чытачы даведаюцца, як правільна прывітацца і развітацца па-беларуску ў залежнасці ад часу дня, як адказаць на падзяку або папрасіць кагосьці нешта зрабіць, якія моўныя канструкцыі ўласцівы роднай мове, а якіх лепш пазбягаць.
Выданне змяшчае цікавыя звесткі з гісторыі этыкету, а таксама займальныя заданні. Бяры кнігу ў бібліятэцы ды знаходзь новых сяброў.
Прапануем вам згуляць у гульню «Мая любімая цацка».
Правілы гульні: вядучы выбірае, якую цацку будзе апісваць, не называючы яе. Астатнія адгадваюць.
