top of page

Кацярына Хадасевіч-Лісавая

«Код геніяльнасці»

У папярэдніх LIT-BOXах мы ўжо знаёмілі вас з творчасцю Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, а сёння мы звяртаем вашу ўвагу на яе кнігу «Код геніяльнасці», якая складаецца з дзвюх частак.

У першай частцы выдання чытачы пазнаёмяцца з галоўнымі героямі — сваімі аднагодкамі, якія жывуць недзе зусім побач. На першы погляд яны нічым не вылучаюцца, але старонкі твораў распавядуць пра іх жыццёвыя перыпетыі: каханне і здраду, сяброўства і суперніцтва, дабрыню і жорсткасць.

Другая частка кнігі перанясе чытачоў у глыб мінулых стагоддзяў. Аўтарскія легенды і паданні ў стылі фэнтэзі пазнаёмяць з тымі, хто жыў на зямлі задоўга да нас, раскажуць, якую спадчыну пакінулі нам нашыя папярэднікі. Захапляльнасці сюжэтам надаюць містычныя і нават фантастычныя падзеі, якія адбываюцца з героямі.

Чаму менавіта гэтая кніга? Таму, што тут вы знойдзіце спалучэнне фантастыкі і рэальнасці, містыкі і кахання, легенд і фэнтэзі.

Гэтую кнігу можна прачытаць у бібліятэках нашага горада:

  • Бібліятэка-філіял № 2 імя І. Шамякіна

  • Бібліятэка-філіял № 9 імя Я. Купалы

  • Дзіцячая бібліятэка-філіял імя А.С. Пушкіна

  • Дзіцячая бібліятэка-філіял № 2

  • Дзіцячая бібліятэка-філіял № 4

  • Дзіцячая бібліятэка-філіял № 8

  • Дзіцячая бібліятэка-філіял № 9

  • Дзіцячая бібліятэка-філіял № 10

 

Прапануем прапампаваць ваш IQ ды стаць геніяльным чалавекам. Глядзі тут цікавыя дадаткі.

Слайд3.JPG
1.png
2.png
3.png
4.png
5.png
bottom of page