top of page

Агагельды Аланазараў

“Вясёлая азбука”

Туркменскі паэт Агагельды Аланазараў даўно знаёмы юным чытачам Беларусі. Яго вершы ў перакладзе на беларускую мову двойчы выходзілі асобнымі кнігамі.

 

“Вясёлая азбука” задумвалася і пісалася на туркменскай мове. Свае ўласныя мастацкія і жыццёвыя сімвалы ўвасобіў на паперы Агагельды Аланазараў. Натуральная, лёгкая размова пра словы і ў перакладзе… Кожны з чытачоў на гэты конт зробіць свае высновы… У туркменскай дзіцячай літаратуры ёсць уласцівыя толькі ёй адметнасці. Гэтым і цікавы іншаземны свет. Менавіта таму – каб пазнаць некаторыя адрозненні, адкрыць для сябе нешта новае, убачыць іншыя карціны і фарбы прыроды – мы запрашаем вас, маленькія чытачы, у падарожжа, наладжанае выдатным туркменскім паэтам Агагельды Аланазаравым!

 

Кожны трымаў у руках беларускую або рускую азбуку і разам з ёю рабіў першыя крокі ў чытанні. А вось ці бачылі вы азбуку туркменскую?

 

Цяпер у вас ёсць унікальная магчымасць. У перакладзе на беларускю мову выходзіць “Вясёлая азбука” вядомага  туркменскага паэта Агагельды Аланазарава. Давйце паглядзім, чым яна адрозніваецца ад беларускай або рускай і чым яны падобныя.

Гэтую кнігу вы маеце магчымасць прачытаць у бібліятэках горада.

 

Цікавыя гульні для дашкольнікаў пра вывучэнне алфавіту шукай ТУТ

Слайд1.JPG
1.png
2.png
3.png
4.png
5.png
bottom of page