Максім Танк
Гэта мастак, “якім ганарылася б кожная цывілізаваная нацыя ў свеце… Яго імя ў радзе паэтаў, творчасць якіх — сваеасаблівы духоўны барометр, што рэгіструе ўзровень інтэлектуальнага мастацкага развіцця чалавечага грамадства…”.
А. Грачанікаў.
Нарадзіўся у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай расейскай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, расейскай гімназіях. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932-1933), вёў рэвалюцыйную дзейнасць на Віленшчыне і Наваградчыне. Працаваў у легальным і падпольным камуністычным друку. Пасля далучэння Заходняй Беларусі быў супрацоўнікам абласной газеты «Вілейскай праўда» (1939-1940). У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у газеце «За Савецкую Беларусь» (Бранскі фронт), у агітплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1945-1948 гг. - літаратурны рэдактар часопіса «Вожык», у 1948-1966 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Полымя», з 1966 г. - першы сакратар, а ў 1971-1990 гг. - старшыня праўлення СП БССР.
Кожны мастацкі талент заўжды нясе ў сабе штосьці таемнае, перад чым у здзіўленні спыняюцца нават дзелавіта-чорствыя людзі. Гэта загадкавасць новага, непазнанага, неразгаданага.
Талент Максіма Танка аб’явіўся для сучаснікаў двайною загадкай, ён вырваўся на літаратурную арэну былой Заходняй Беларусі нечакана і быў талентам самабытным, талентам першай велічыні.
Паэзія Максіма Танка выключна цэльная і шырокая. Самабытны мастацкі талент і перадавы погляд на свет дапамаглі яму пазбегнуць нацыянальнай звужанасці і сацыялагічнай спрошчанасці ў адлюстраванні жыцця.
Максіма Танка ўсё больш і больш вабіць цэльнасць народнай душы і жыццесцвярджальная яснасць імкненняў. Выяўляючы гуманістычныя ўстоі народнага светаўспрымання, паэт узбагаціў сваю творчасць такімі шэдэўрамі, як “Рукі маці”, “Люцыян Таполя”, “Цепліцца лазня”, “Ave Maria”, - яны розныя, але натхнёныя тым жа страсным жыццялюбствам.
1912 — 17 верасня у вёсцы Пількаўшчына Вілейскага павета Віленскай губерніі (цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і Івана Хведаравіча і Домны Іванаўны Скурко нарадзіўся сын Яўген, будучы паэт Беларусі Максім Танк. “Маладому хлопцу ўсміхаліся” зоры зорныя”, а Нарач баяла казку-быль аб цяжкай долі. Не адзін раз ён бачыў, як сонца дагарае ў сіняй пасцелі калоссяў і ноч, змарыўшыся, спачывае на межах, — “зоры ў косы ўплятае і цешыцца”. (Рыгор Шырма).
1916-1917 — у Маскве разам з сям’ёй сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю, вучыўся ў школе.
1922 — восень, сям’я вяртаецца ў родную вёску Пількаўшчына, якая ў той час адыйшла да Польшчы, неўзабаве туды ж прыязджае з-за граніцы і дзядзька Фадзей, родны брат бацькі, які аказаў вялікі ўплыў на малога Жэню: ён многа ведаў, умеў цікава распавядаць пра далёкія краіны.
1923-1925 — вучыцца ў Шкленікоўскай польскай пачатковай школе.
1925-1926 — бацька па прапанове Фадзея вучыць сына ў Сваткоўскай школе, дзе ён ўпершыню знаёміцца з творамі на беларускай мове М. Багдановіча, Я. Купалы,Я. Коласа.
1926-1928 — вучыцца ў Віленскай рускай прыватнай гімназіі, робіць першыя літаратурныя спробы.
1928-1929 — вучыцца ў Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, дзе ўступае ў рады падпольнай камсамольскай арганізацыі. За ўдзел у забастоўцы быў выключаны з гімназіі.
1929 — вучоба ў Віленскай беларускай гімназіі. Затым паступіў ў Вільню на аднагадовыя курсы тэхнікаў-меліяратараў.
1930-1932 — вучоба ў Віленскай рускай гімназіі. У гэты час, разам з паэтам і мастаком Я. Гарохам выпускае рукапісны часопіс “Пралом”. Яго вокладка была ўпрыгожана сімвалічным малюнкам пралому ў турэмнай сцяне, праз які ў камеру прабіваліся прамяні сонца. У гэтым часопісе пад псеўданімам А. Граніт паэт змяшчае свае першыя вершы.
1932 — у газеце “Беларускае жыццё” упершыню пад вершам “Заштрайкавалі гіганты-коміны…”, прысвечанаму забастоўцы гарнякоў, з’явіўся псеўданім Максім Танк.
1933-1935 — за ўдзел у падпольнай камсамольскай рабоце быў арыштаваны і трапіў у віленскую турму Лукішкі.
1936 — прыняты ў члены КПЗБ, у гэты ж час на сродкі вядомага грамадска-культурнага дзеяча Рыгора Шырмы і самой Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Заходняй Беларусі выходзіць першы паэтычны зборнік Максіма Танка “На этапах”, які быў канфіскаваны польскімі ўладамі. Два экзэмпляры свайго першага сборніка М. Танк паспеў адаслаць у Мінск Янку Купалу і Якубу Коласу.
1936 — выходзіць з друку першы эпічны твор паэта паэма “Нарач”.
1937 — выходзіць з друку зборнік “Журавіны цвет”, у які ўвайшлі “Сказ пра Вяля”, аднайменная паэма “Журавіны цвет” і новыя вершы.
1939 — пераязджае ў Пількаўшчыну, дзе яго і застае вестка аб уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР. “Не знаю, з чаго нават пачынаць запісваць падзеі гэтага дня. Хіба — з усходу сонца, якое хоць і дакладна ўзыйшло па календары, але гэта ўжо быў каляндар новага жыцця і іншы ўсход сонца”.
1941-1945 — ваюе на Бранскім фронце, супрацоўнічае ў газеце “За Савецкую Беларусь”, працуе ў газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну” . Патрыятычныя творы ваенных гадоў склалі зборнікі “Вайстрыце зброю” і “Праз вогненны небасхіл”.
1946 — піша паэму аб старадаўнім народным мастаку “Люцыян Таполя”.
1947 — выбран у дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларускай СССР.
1948-1967 — галоўны рэдактар часопіса “Полымя”. У гэты ж час выходзяць паэтычныя кнігі “Каб ведалі”, “На камні, жалезе і золаце”, “У дарозе”і зборнік “Перапіска з зямлёй”.
1967-1990 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.
1968 — Максіму Танку прысвоена званне народнага паэта Беларусі.
1972 — з’яўляецца акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выходзяць з друку зборнік вершаў “Хай будзе святло”і зборнік паэзіі “Ключ журавіны”.
1974 — прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.
1976 — выходзіць кніга “Дарога, закалыханая жытам”.
1978 — прысуджана званне лаўрэат Ленінскай прэміі за кнігу “Нарачанскія сосны”.
1979 — выйшла з друку кніга “Прайсці праз вернасць”.
1995 — 7 жніўня памер. Пахаваны, згодна з завяшчаннем, на вясковых могілках суседняй з Пількаўшчынай вёскі Слабада.
Спіс літаратуры аб жыцці і творчасці паэта Максіма Танка
1. Арочка, М. М. Максім Танк (1912-1995) / М. М. Арочка // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы ; [рэдкалегія: У. В. Гніламёдаў і інш. ; навуковыя рэдактары: У. В. Гніламёдаў, В. П. Жураўлёў] / М. М. Арочка. — 2-е выд. — Мінск, 2002. — Т. 3. — С. 312—348.
2. Галоўка, С. Горад бунтарнай маладосці : па віленскіх адрасах Максіма Танка / С. Галоўка // Беларуская думка. — 2019. — № 7. — С. 40—49.
3. Каваленка, М. А. Танк Максім / М. А. Каваленка // Беларускія пісьменнікі-лаўрэаты : рэкамендацыйны бібліяграфічны паказальнік / М. А. Каваленка. — Мінск, 1986. — С. 41—51.
4. Калеснік, У. Максім Танк : нарыс жыцця і творчасці / У. Калеснік — Мінск, 1981 — 189 с.
5. Калядка, С. У. Збор твораў Максіма Танка ў 13 тамах і чатырохтомнае выданне “Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі” з гісторыі падрыхтоўкі / С. У. Калядка // Сучасная беларуская тэксталогія: актуальныя праблемы развіцця: матэрыялцы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 22-23 лістапада 2016 года) / [рэдкалегія: А. А. Васілевіч (укладальнік) і іншыя]. — Мінск, 2016. — С. 73—78.
6. Корнилович, Э. А. Каб ведалі, што мы жывем / Э. А. Корнилович, А. Г. Корнилович // Рыцари открытий : лауреаты Сталинских премий—уроженцы Беларуси, 1941-1953 / Э. А. Корнилович, А. Г. Корнилович. — Минск, 2016. — С. 254—257.
7. Лясніцкая, Т. Дзве постаці на мастацкім небасхіле: Максім Танк і Міхась Сеўрук / Т. Лясніцкая // Роднае слова. — 2019. — № 7. — С. 83—86.
8. Мяснікоў, А. Ф. Максім Танк: “Прайсці праз вернасць” часу і падзей / А. Ф. Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / А. Ф. Мяснікоў. — Мінск, 2008. — С. 269—273.
9. Скурко Евгений Иванович (Максим Танк) // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / [составители: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общей редакцией А. Н. Новикова]. — Минск, 2014. — С. 203.
10. Рублевская, Л. О Буре, Граните и Танке / Л. Рублевская // Время и бремя архивов и имен / Л. Рублевская. — Минск, 2009. — С. 124—130.
11. Танк Максім // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 423—424.
12. Танк Максім // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 597.
13. Танк Максім // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мінск, 1995. — Т. 6. Талай — Яфімаў. — С. 8—55.
14. Танк Максім // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / складальнік А. К. Гарадніцкі; навуковы рэдактар А. Л. Верабей. — Мінск, 1994 — С. 528—530.
15. Танк Максим // Их именами названы… Улицы Минска : энциклопедический справочник / [редколлегия: В. В. Андриевич (главный редактор) и др.]. — Минск, 2014. — С. 387.
16. Танк Максім (4(17).9.1912 г.—7.8.1995 г.) // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур = 250 people from Belarus in the dialogue of cultures / [рэдактары: Т. Л. Пісарэнка, Л. У. Языковіч ; пераклад на англійскую мову Л. М. Серады]. — Мінск, 2008. — С. 238—239.
17. Танк Максім // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2015. — Т. 6. — С. 399—400.
18. Танк Максим // Минская область : энцыклопедия : [в 2 т.]. Т. 5. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 669—670.
19. Танк Максим // Регионы Беларуси : энцыклопедия : В 7 т. Т. 5. Минская область : в 3 кн. — Минск, 2019. — Кн. 3. — С. 259.
20. Танк Максим // Рэспублика Беларусь : энцыклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 185.
21. Танк Максім // Уладзімір Караткевіч : энцыклапедыя / [рэдкалегія: В. У. Ваніна (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мінск, 2020. — С. 373—374.
22. Танк Максім // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск, 2001. — Т. 6, кн. 1. — С. 500.