Алесь Бадак
«Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»
Аповесць Алеся Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» прысвечана праблеме няпростых адносін паміж старшакласнікам і маладой настаўніцай, якая, у выніку, прывяла да трагедыі. У творы дзве сюжэтныя лініі, аб’яднаныя тэмай першага кахання: адна з іх пераносіць чытача ў школу пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя, другая разгортваецца на фоне сённяшняга дня.
Чытаць анлайн кнігу можна тут, а таксама ў бібліятэках горада.
Мы прапануем згуляць у беларускую народную гульню «Сонца і месяц».
З ліку тых, хто гуляе, дзеці выбіраюць двух важакоў, якія будуць варотамі. Выбраныя павінны адысці ўбок i ціхенька, каб іншыя ix нe пачулі, згаварыцца, хто будзе сонцам, а хто месяцам. Пасля гэтага сонца i месяц вяртаюцца на ранейшае месца. Да ix прыходу ўсе ўдзельнікі гульні павінны выстраіцца ланцугам: першы бярэцца рукамі ў бакі, астатнія кладуць pyкi на плечы iгpaкy, які стаіць спераду яго. Сонца i месяц бяруцца за рукі i высока паднімаюць ix: атрымліваюцца «жывыя вароты». Дзеці адзін за адным ідуць да варотаў i з песняй праходзяць праз ix:
Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка,
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Горкай, горкай, горачкай
Ішоў наш Ягорачка.
Ішоў ён лугам,
Вёў дзяцей кругам.
Сонца i месяц прапускаюць ycix дзяцей, а ў апошняга ціхенька пытаюцца:
— Да каго хочаш, да сонца ці да месяца? Дзіця ціха адказвае, да каго яно жадае пайсці. I тады сонца ці месяц скажа:
— Ідзі да мяне, — i aпoшнi ў чарзе стане з боку ад таго, каго ён выбраў.
Так дзеці праходзяць з песняй праз вароты многа разоў. 3 кожным разам чарга робіцца ўсё меншай, а ў сонца i месяца вырастаюць «хвасты» — у аднаго карацейшы, у другога даўжэйшы. Iгpaкi стаяць каля сонца i месяца або ў рад, або ланцугам — адзін за адным. Нарэшце ад доўгай чapгi застаецца адзін iгpoк. Сонца i месяц спыняюць яго i пытаюцца, да каго ён хоча ісці. Гэты апошні iгpoк таксама ідзе або да сонца, або да месяца. Пасля гэтага пачынаюць падлічваць: да каго перайшло больш ігракоў — да сонца ці да месяца.
Калі ў сонца больш дзяцей, яны ўсе, разам з сонцам, гавораць:
— Сонца грэе, да яго ўсе ідуць, а месяц халодны, да яго iсцi не хочуць.
А калі ў месяца больш дзяцей, то яны гавораць:
— Сонца пячэ i паліць, да яго не хочуць icці. Месяц-ясны, ноччу свеціць, да яго ўсе ідуць!
Пасля гэтага дзеці-сонцы ўтвараюць вялікі круг i загадваюць заданні дзецям-месяцам, i наадварот.
Правілы гульні: праходзячы праз вароты, дзеці дзеляцца на дзве каманды; у канцы гульні ўсе яны танцуюць разам.