top of page
ЗАЙМАЛЬНАЕ ЧЫТАННЕ.png

Уладзімір Ліпскі

«Мая Беларусь»

 

З адной кнігай — па ўсёй Беларусі? Гэта рэальна! Аўтар кнігі запрашае юных чытачоў у займальную вандроўку па гісторыі і абшарах Беларусі. Ён шчодра дзеліцца любоўю да роднага краю, да яго слаўных жыхароў і дасягненняў, захапляецца прыгажосцю святынь, роднай мовы і непаўторнасцю жывой прыроды. Усё гэта складаецца ў цудоўны ўзор і становіцца займальным урокам, на якім дзеці вучацца любіць і берагчы Радзіму.

Кніга «Мая Беларусь» уражвае як зместам, так і мастацкім афармленнем. Аўтар спадзяецца, што маладыя чытачы адчуюць сэрцам шчырую любоў да Радзімы, захапленне мiлагучнай роднай мовай, гісторыяй краіны, што і з'яўляецца непарушнай асновай патрыятычнага выхавання.

 

Гэтую кнігу можна атрымаць у бібліятэках горада:

  • Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса

  • Дзіцячыя бібліятэкі-філіялы № 10, № 4, № 8, № 9, бібліятэка імя А.С. Пушкіна

  • Бібліятэкі-філіялы № 1, № 4, № 9

 

Прапануем вас сыграць у беларускую гульню «Бярозка».

3 ліку тых, хто гуляе, выбіраецца дзяўчынка-«бярозка». Дзеці ходзяць па крузе, паклаўшы хустачкі на плячо, і спяваюць:

Бярозка белая,

Макаўка зялёная.

Летам махнаценькая,

Зімой сучкаваценькая,

Дзе яна стаіць,

Там і шуміць.

         Дзяўчынка - «бярозка», што стаіць у крузе, пад песню забірае хустачкі, паднімае іх над галавой і, калі заспяваюць:

Бярозка зялёненькая,

Вясной вясёленькая,

Сярод поля стаіць,

Лісточкамі шуміць,

Грыміць, гудзіць,

Залатым вяночкам звініць, —

імітуе шум лістоў, рух галін — шамаціць сукенкай, махае над галавою хустачкамі. Пад прыгаворку: «А восенню карані ў бярозкі засынаюць, лісточкі ападаюць!» — «бярозка» абыходзіць карагод і кожнаму кладзе яго хустачку.

        

 Варыянт: «бярозка» раскідвае «лісточкі», дзеці пад музыку бегаюць па зале. Калі музыка завяршаецца, дзеці падымаюць хустачкі, строяць круг.

     Заўвага: хустачкі павінны ляжаць свабодна, каб дзяўчынка-«бярозка» змагла лёгка іх узяць.

 

Пазнай глыбіню беларускай культуры: чытай і гуляй разам з беларускай кнігай.

12 .jpg
3.png
2.png
5.png
1.png
4.png
bottom of page