

Агагельды Аланазараў
“Вясёлая азбука”
Туркменскі паэт Агагельды Аланазараў даўно знаёмы юным чытачам Беларусі. Яго вершы ў перакладзе на беларускую мову двойчы выходзілі асобнымі кнігамі.
“Вясёлая азбука” задумвалася і пісалася на туркменскай мове. Свае ўласныя мастацкія і жыццёвыя сімвалы ўвасобіў на паперы Агагельды Аланазараў. Натуральная, лёгкая размова пра словы і ў перакладзе… Кожны з чытачоў на гэты конт зробіць свае высновы… У туркменскай дзіцячай літаратуры ёсць уласцівыя толькі ёй адметнасці. Гэтым і цікавы іншаземны свет. Менавіта таму – каб пазнаць некаторыя адрозненні, адкрыць для сябе нешта новае, убачыць іншыя карціны і фарбы прыроды – мы запрашаем вас, маленькія чытачы, у падарожжа, наладжанае выдатным туркменскім паэтам Агагельды Аланазаравым!
Кожны трымаў у руках беларускую або рускую азбуку і разам з ёю рабіў першыя крокі ў чытанні. А вось ці бачылі вы азбуку туркменскую?
Цяпер у вас ёсць унікальная магчымасць. У перакладзе на беларускю мову выходзіць “Вясёлая азбука” вядомага туркменскага паэта Агагельды Аланазарава. Давйце паглядзім, чым яна адрозніваецца ад беларускай або рускай і чым яны падобныя.
Гэтую кнігу вы маеце магчымасць прачытаць у бібліятэках горада.
Цікавыя гульні для дашкольнікаў пра вывучэнне алфавіту шукай ТУТ
