Мова8.png
КРАЯЗНАУЧЫЯ МАРШРУТЫ подложка.png

 

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

У кожнага чалавека, народа ёсць свая родная мова, мова на якой сказана першае ў жыцці слова, на якой мы размаўляем з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Для кожнага народа яго мова самая найпрыгажэйшая. Беларуская мова вельмі старажытная. Яна жыве ўжо шмат стагоддзяў. У мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага мастацкага слова. Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.

Так, з 15 па 21 лютага бібліятэкі горада запрашалі магіляўчан прыняць удзел у АДЗІНЫМ ЭТНА-ТЫДНІ «МОДА НА МОВУ!», які прайшоў у фармаце Оnline і Offline.

Насычаная праграма ўключала розныя марафоны, конкурсы, LIT-пленэры, гульні, кніжныя чэленджы, тэсты і шмат іншага.

Адным словам, усе хто быў разам з намі ЎВЕСЬ ЭТНА-ТЫДЗЕНЬ СВЯТКАВАННЯ РОДНАЙ МОВЫ,  не проста адзначыў яго, а пачаў ганарыцца, натхняцца і, па магчымасці, часцей РАЗМАЎЛЯЦЬ НА РОДНАЙ МОВЕ!

скрепка л.png
скрепка п .png
мова22.png
Мова8в.png
МОВА5.png
МОВА2.png
МОВА4.png
МОВА6.png