top of page
ЗАЙМАЛЬНАЕ ЧЫТАННЕ.png

Алена Васілевіч

«Горкі ліпавы мёд»

Творы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Алены Васілевіч вызначаюцца дабрынёй і лірычнасцю, спалучэннем драматычнага і камічнага. Апавяданні, якія ўвайшлі ў гэты зборнік, напісаны ў розныя гады. Але не губляюць сваёй прыцягальнасці і значнасці і будуць цікавыя сучаснай моладзі.

Чытаць апавяданні анлайн ТУТ, а таксама прачытаць у бібліятэках горада.

 

А мы прапануем вам беларускую народную гульню «Фарбы».

 

Дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў і адгадчыка Несцерку. Усе астатнія — фарбы.

Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар і фарбы ціхенька згаворваюцца, хто які колер будзе мець. Назву фарбам можа даваць гаспадар або кожная сама выбірае сабе які-небудзь колер. Гаспадар павінен добра запомніць, які колер мае тая ці іншая фарба.

 

Калі колеры размеркаваны, фарбы і гаспадар робяць выгляд, што засынаюць. Тут да іх прыходзіць Не­сцерка, тупае некалькі разоў нагой і гаворыць:

—Стук-стук!

Гаспадар прачынаецца і пытаецца:

—Хто тут?

—Несцерка!

—Чаго прыйшоў?

—Па фарбу!

—Па якую?

Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:

—Па сінюю!

Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць:

—Такой фарбы ў нас няма!

А ўсе «фарбы» пляскаюць у ладкі і прыгаворваюць:

Пайдзі за сіненькі лясок,

Знайдзі сіні чабаток.

Панасі, панасі

I нам прынясі!

 

Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзіць убок, потым вяртаецца і працягвае з гаспадаром гутарку:

—Стук-стук!

—Хто там?

—Несцерка!

—Чаго прыйшоў?

—Па фарбу!

—Па якую?

—Па белую!

Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:

— Ёсць белая фарба, бяры яе!

Фарба ўцякае, а Несцерка яе ловіць.

 

Правілы гульні: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца; злоўленая фарба наступны раз у гульні ўдзел не прымае.

бонус.jpg
5.png
4.png
3.png
2.png
1.png
bottom of page