top of page
Факт 7
Бывае, мяне жонка цягне ў Крым, Парыж ці яшчэ ў якую Еўропу… Для мяне мой Парыж — маё Заброддзе на Быхаўшчыне. Мне там добра пішацца. Хаджу басанож па тых сцяжынах, дзе прайшло дзяцінства, дзе я пачынаўся. Для мяне родная вёска — цэнтр сусвету. Многа дзе езджу. Тыдзень праходзіць, і не магу: цягне ў Заброддзе. Там цяпер бацькоўская хата, а ў самой вёсцы засталіся толькі два жыхары…
Падтрымліваю сувязь з землякамі. Дапамагаю Глухскай школе, дзе вучыўся. Адзначаю вучняў за добрую вучобу, удзел у грамадскіх справах, поспехі ў спорце. Раблю гэта за свае грошы: збіраю ганарары. Дзякуй Богу, кніжкі выходзяць. Дарэчы, у гэтым годзе ўжо дзве пабачылі свет: «Школьны слоўнік беларуска-рускіх амонімаў» і «Хто прыдумаў і калі».
bottom of page