top of page
  • Vkontakte Social Иконка
  • Instagram
  • Blogger Социальные Иконка
меню пнг.png

«Дзе жыве зубраня»

 

Ці ведаеш ты, дзе жыве зубраня? Бяры хутчэй у рукі гэту цудоўную кніжку і яна пазнаёміць цябе з уладарамі Белавежскай пушчы.

 

Гэта кніга накіравана на выхаванне ў беларускіх дзетак патрыятычных адносін да свайго нацыянальнага багацця – Белавежскай пушчы. Яна складаецца з аднайменнага нарыса кандыдата біялагічных навук з Брэсцкай вобласці Вячаслава Семакова, які ахоплівае жыццёвы цыкл самай славутай еўрапейскай жывёлы – зубра, і з іншых паэтычных твораў вядомых беларускіх майстроў пяра пра цудоўны пушчанскі край і яго старадаўняга насельніка, які хадзіў па Зямлі яшчэ ў тыя часы, калі па ёй блукалі калматыя маманты.

У ёй ты знойдзеш вершы, казкі, песні, а таксама скарбы роднай прыроды.

Прыходзь у сваю бібліятэку і запытвай гэту кнігу. А зараз мы прапунем скласці пазл «Зубр» тут.

Слайд2.JPG
1.png
2.png
3.png
4.png
5.png
19.png
bottom of page