top of page
Гісторыя любой сям'і цікавая і ўнікальная. У кожным доме, напэўна, захоўваюцца альбомы са старымі фатаграфіямі.
У большасці сваёй гэта родныя, вядомыя асобы. Гартаючы старонкі альбомаў, мы ўспамінаем як яны жылі, як выглядалі... Менавіта ў такіх фатаграфіях добра прасочваецца непаўторны дух таго часу.
Мы прапануем вам, на прыкладзе старых фотаздымкаў, пазнаёміцца з дзіўнай гісторыяй сям'і Івана Пятровіча Шамякіна, і перажыць каштоўныя моманты жыцця разам з аўтарам.
Паважаныя сябры!
Калі вы маеце сямейныя фотаздымкі I. П. Шамякіна, якія ёсць у вас, ці ў вашых знаёмых, можаце падзяліцца іх электроннымі варыянтамі па адрасе: mgbf2@mail.ru
bottom of page