top of page
Виртуальный музей лендинг банер.jpg

      Вітаем вас у віртуальным музейным пакоі Івана Пятровіча Шамякіна — беларускага пісьменніка, сцэнарыста і драматурга, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, героя Сацыялістычнай працы, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

        Адкрыццё нашага музейнага пакоя звязана з прысваеннем бібліятэцы ў 2016 годзе імя народнага пісьменніка Беларусі – Івана Пятровіча Шамякіна. На старонках віртуальнага музейнага пакоя вы пазнаёміцеся з біяграфіяй Івана Пятровіча, даведаецеся пра Шамякіна-франтавіка, грамадскага дзеяча, навукоўца, пісьменніка.

                Іван Пятровіч паўстане перад вамі, як адзін з першых пісьменнікаў у савецкай літаратуры,  які пачаў распрацоўваць тэму Вялікай Айчыннай вайны. Паводле яго раманаў і аповесцяў можна прасачыць ваенную і пасляваенную гісторыю нашай краіны. Яго раманы, аповесці і апавяданні перакладзены на многія мовы свету. Па творах пісьменніка створаны кінафільмы і тэатральныя пастаноўкі.

                Мы будзем рады, калі наш віртуальны музейны пакой будзе для вас цікавым і карысным.

Виртуальный музей кнопка.png
bottom of page